Детский сад 137 г. Гомеля

Официальный сайт

Размаўляем па-беларуску

Шануйце  родную мову!

       Яшчэ ў далёкай старажытнасці людзі здабывалі агонь, прыручалі жывёл, навучыліся апрацоўваць зямлю, вырошчваць ураджай, будаваць масты, вадзіць па вадзе караблі… Буйнейшымі заваёвамі чалавечага розуму ў пазнейшыя часы сталі паравая машына, электрычнасць, радыё, самалёты. А яшчэ пазней вялікім цудам з’явіліся штучныя спадарожнікі Зямлі, касмічныя караблі і выхад чалавека ў космас…

         Але ўсё гэта стала магчымым, бадай, таму, што ў людзей даўным-даўно з’явілася мова. Менавіта яна вывела чалавека ў свет розуму.

        Мова… Наша родная мова… Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове. Залатыя лісцікі на дрэвах, кожная птушка, кожная кветка і, канешне, чалавек — усе маюць сваю мову. «Самы найвялікшы і бясспрэчны закон жыцця — гэта людская мова, праз якую чалавек стаў вышэй за ўсіх істот пад сонцам», — пісаў знакаміты Янка Купала. Сапраўды, чалавечую мову нельга параўнаць з мовай птушак, жывёл, раслін. Яна з’яўляецца больш прыгожай, мілагучнай, дзякуючы ей людзі размаўляюць, вучацца, дасягаюць сваей мэты. Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яго з пашанай называюць люстэркам культуры і формай яе існавання. Родная мова з’яўляецца формай існавання і захавання народных традыцый, звычаяў, духоўных скарбаў, спосабам і сродкам развіцця нацыянальнай культуры.

       Але нашу родную мову трэба аберагаць, трэба не саромецца яе. Памятаеце, як у далёкія часы пакутавалі людзі, якім трэба было адрачыся ад роднай мовы, ад радзімы. Цяпер мы павінны адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы.

       Мова — гэта душа народа. Нагадаем словы народнага песняра Янкі Купалы: “Гэта душа душы беларуса — мова зраслася з ім, як зрастаецца са сваім коранем дрэва. Падкапайце яго, абсячыце дазвання яго корань — дрэва засохне, перастане жыць”. Купала сцвярджаў, што вырачыся роднага слова — тое ж самае, як вырачыся роднай маці. І ачуняць, глянуць па-арлінаму смела, на думку песняра, мы зможам толькі тады, калі пад кожнай страхой, кожным дахам зойме пачэснае месца наша родная беларуская кніжка.

        На вялікі жаль, мы рэдка задумваемся пра свае карані. А, магчыма, каб задумваліся, былі б болей памятлівымі, болей абачнымі і адказнымі, з большай цеплынёй ставіліся да людзей, што пакінулі нам вялікую спадчыну — нашу мову.

      Ад прадзедаў спакон вякоў

      Мне засталася спадчына;

   Паміж сваіх і чужакоў

      Яна мне ласкай матчынай.

 

      Аб ей мне баюць казкі-сны

                                                      Вясеннія праталіны,

                                          I лесу шэлест верасны,

                                         I ў полі дуб апалены…

            Янка Купала

       Мова — гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек.

    Мы павінны абараняць нашу мову, не саромецца яе, паважаць яе самі, а таксама прывіць любоў і павагу да яе нашым дзецям.  “Трапяткая і сіняя, як васілёк, і гарачая, як прамень” — так назваў родную мову наш таленавіты пісьменнік і паэт, непераўзыдзены рамантык Уладзімір Караткевіч. І хочацца верыць, што наша родная мова заўседы застанецца любiмай, паважанай i ўвогуле, самай лепшай.

Виртуальный тур по мемориальному комплексу «Курган Славы»

Виртуальный тур по мемориальному комплексу «Хатынь»

Виртуальный тур по Белорусскому государственному музею истории Великой Отечественной войны

 

Музей об  истории города Гомеля. Он был создан, чтобы исследовать историю города и рассказать о ней жителям и гостям этого населенного пункта. Старые фотографии, книги и даже музыкальные инструменты — все это (и не только) можно увидеть в музее.

дрес музея: 246 050, Гомель, улица Пушкина, 32. Телефоны: 8 0232 75-58-43, 8 0232 75-16-17.
Время работы: вторник — воскресенье с 10.00 до 18.00, понедельник — выходной.

http://museums.by/muzei/muzei-g-gomelya-i-gomelskoy-oblasti/muzey-istorii-goroda-gomelya/

 

Со времен окончания Великой Отечественной войны прошло уже 70 лет, но память о героях и преклонение перед их подвигом по-прежнему живет в сердцах современных людей. Для того, чтобы еще раз прикоснуться к памятным местам, понять, какой же ценой далась белорусскому народу победу мы предлагаем вам отправиться в небольшое путешествие под названием «По стопам героев войны». 

Маршрут состоит из трех остановочных точек.

Предположительная продолжительность – 4 часа. 

http://museums.by/ekskursionnye-marshruty/po-stopam-geroev-voyny/

Музей битвы за Днепр

 

В Беларуси немного музеев, которые посвящены истории одной битвы. А Лоевский музей рассказывает про одну из самых важных битв, которая изменила ход Второй мировой войны. 

Музей был открыт в Лоеве 9 мая 1985 года в честь 40-летия со дня окончания войны. Его главная цель — рассказать о Лоевской битве, которая изменила ход Второй мировой войны. Форсирование Днепра на территории Гомельской области положило начало освобождению Беларуси. В музее не забывают и о партизанском движении на территории края, и об участии лоевчан во Второй мировой войне.

Адрес музея: Гомельская область, городской поселок Лоев, улица Советская, 3.

http://museums.by/muzei/muzei-g-gomelya-i-gomelskoy-oblasti/muzey-bitvy-za-dnepr/

Спасылкі на беларускія сайты для дзяцей, бацькоў

 

1. «Вясёлка» — гэта цудоўны часопiс для дзяцей i iх бацькоў

Скачать файл: 1. «Вясёлка» — гэта цудоўны часопiс для дзяцей i iх бацькоў (64.4 КБ)

2. «Буся» — чытанка-маляванка для дашкольнікаў

Скачать файл: 2. «Буся» — чытанка-маляванка для дашкольнікаў (57.7 КБ)

3. «Нашыя дзеткi» — гэта вельмi цiкавы партал для бацькоў -беларусаў Советы и публикации на темы воспитания, домашнего и школьного обучения на белорусском языке. Библиотека детской белорусской литературы, мультимедийные материалы и др.

Скачать файл: 3. «Нашыя дзеткi» — гэта вельмi цiкавы партал для бацькоў -беларусаў Советы и публикации на темы воспитания, домашнего и школьного обучения на белорусском языке. Библиотека детской белорусской литературы, мультимедийные материалы и др. (24.8 КБ)

4. Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ Праект «Народныя казкі для дзетак» — iнiцыятыва ЮНIСЕФ у Беларусі. Там вы знойдзеце многа цудоўных казак и гульняў для вашых дзетак на беларускай мове.

Скачать файл: 4. Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ Праект «Народныя казкі для дзетак» — iнiцыятыва ЮНIСЕФ у Беларусі. Там вы знойдзеце многа цудоўных казак и гульняў для вашых дзетак на беларускай мове. (12.9 КБ)

5.Вершы.ru — нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.

Скачать файл: 5.Вершы.ru — нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове. (90.2 КБ)

6. Казкi беларускiя.

Скачать файл: 6. Казкi беларускiя. (18.3 КБ)

7. Сеціўная мясьціна для дзетак-беларусаў

Скачать файл: 7. Сеціўная мясьціна для дзетак-беларусаў (39.8 КБ)

Изображение

Парады бацькам, ці вучымся разам з дзецьмі гаварыць па-беларуску!

мова, якой авалодваюць дзеці ў зносінах з дарослымі, з’яўляецца галоўным сродкам засваення імі культуры свайго народа, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці. У родным слове, па сцвярджэнні вялікага рускага педагога К. Д. Ушынскага, народ клапатліва захоўвае «ўвесь след свайго духоўнага жыцця». Матчына мова, мова бацькоў, продкаў з’яўляецца і сродкам, і зместам духоўнага развіцця асобы чалавека.

       Большасць дашкольнікаў у нашай рэспубліцы выхоўваецца ў рускамоўных сем’ях, а яшчэ значная частка ў сем’ях, дзе размаўляюць на так званай «трасянцы» — сумесі беларускай і рускай моў. Гэта прыводзіць да ўзнікнення з’явы інтэрферэнцыі — «засметчанасць» мовы: пранікнення ў рускае маўленне беларусізмаў, а беларускае — русізмаў. Напрыклад, гаворачы па-руску, ужываюць беларускія словы(сварила бурак), граматычныя формы, уласцівыя беларускай мове (гулять с папам), дапускаюць арфаэпічныя і фанетычныя памылкі (рымень, дзевачка). Часта дзеці паралельна ўжываюць агульныя па значэнні словы абедзвюх моў (кукла і лялька, сапожки і боты, картинка і малюнак, играть і гуляць і інш.).

         Паколькі адсутнічае граматнае беларускамоўнае асяродзе, у якім нашы дзеці маглі б самастойна засвойваць нормы і правілы маўлення, дарослыя павінны спецыяльна арганізоўваць  мэтанакіраванае навучанне дзяцей  беларускай мове праз даступныя віды дзіцячай дзейнасці.

         Давайце разам   подумаем, як зацікавіць дзіця, каб яму захацелася гаварыць на роднай мове!   

         Пачынаем размаўляць па-беларуску!

Ветлівасць

Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:

Дзякуем

Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!

Просім прабачэння

Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.

Радуемся

Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!

Жадаем

Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!

Імёны

Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней на Беларусі.

Кнігі на беларускай мове

          У многіх сем’ях існуе традыцыя — увечары перад сном бацькі чытаюць дзецям казкі. Часцей чытайце разам з дзецьмі кнігі на беларускай мове. Завітайце ў кнігарню ці бібліятэку, пазнаёмцеся з навінкамі на кніжных паліцах. Вы ведаеце кнігі «Прыгоды Нуліка» і «Я тут жыву» Уладзіміра Ліпскага, «Вандроўка з божымі кароўкамі» і «Першая прыгажуня» Алены Маслы, «Цуда-вуда» Уладзіміра Мазго, кнігі Ніны Галіноўскай, Казіміра Камейшы, Міколы Маляўкі, Анатоля Зэкава і іншыя цудоўныя творы, якія напісаны спецыяльна для маленькіх чытачоў? Цікаўцеся дзіцячай літаратурай на роднай мове!

          Паспрабуйце заахвоціць дзяцей да чытання вершаў, казак, апавяданняў, змешчаных на старонках дзіцячых часопісаў. Разам абмяркоўвайце выказаныя ў іх думкі, дапамажыце лепш зразумець прачытанае.

Прыказкі і прымаўкі

    Хоць, можа, у штодзённым жыцці мы рэдка размаўляем па-беларуску, але часта прыгадваем вядомыя прыказкі і прымаўкі, якія дапамагаюць выказаць свае адносіны да сітуацыі. Прыказкі надаюць мове выразнасць, дасціпнасць, паэтычнасць. «Хата без кутоў не будуецца, без прымаўкі ні бяседа, ні гутарка не вядзецца» — у прыказках мала слоў, але ў іх закладзена народная мудрасць. Трапныя выслоўі назапашваюцца ў нашай памяці на працягу ўсяго жыцця. Мы чуем і запамінаем іх з размоў, слухаючы казкі, песні, паданні. Усім знаёмая сітуацыя: дзіця мые посуд, раптам талерка выслізвае з рук і разбіваецца. Каб супакоіць дзіця, дарослыя прыгадваюць старое павер’е: «Посуд б’ецца на шчасце!»

    Без асаблівых намаганняў памяці мы звяртаемся да прыказак і прымавак, каб вывесці правіла, даць ацэнку падзеям, характарыстыку паводзінам людзей. Як растлумачыць дзецям, што такое любоў і павага да бацькоў, як трэба ставицца да людзей, дзе знайсці даступныя ўзросту прыклады? Прапануйце малым некалькі прыказак і разам абмяркуйце іх.

Пры сонейку цёпла, пры мамачцы добра.

Добраму чалавеку жыццё ў радасць, а злому — адно гора.

Не рабі другому, што не люба самому.

У людзей пытай, ды свой розум май.

   Прыказкі і прымаўкі не старэюць на працягу стагоддзяў, яны выказваюць агульначалавечую мараль сцісла, у дасканалай мастацкай форме. Крынічным звонам бессмяротнасці роднае мовы назваў Янка Брыль народныя прыказкі і прымаўкі.

Святы

    Хто не ведае прыгожую легенду пра папараць-кветку, якая расцвітае ў ноч на Івана Купалу? Пра тое, што чалавек, якому пашчасціць здабыць чароўную кветку, зразумее мову птушак і звяроў, стане багатым і шчаслівым? Ноч гэтая незвычайная, казачная: дрэвы, хмызы і кветкі размаўляюць паміж сабою і нават пераходзяць з месца на месца. Менавіта ў купальскую ноч, згодна з павер’ем, трэба збіраць лекавыя расліны, якія маюць у гэты час асаблівую сілу.

  На жаль, сучасныя дзеці дрэнна ведаюць беларускія святы. Пачніце знаёміць малых з народным календаром — расказвайце пра святы, якія захаваліся да нашых дзён. Напрыклад, увесну беларусы святкуюць Вербніцу, або Вербную нядзелю. У гэты вясновы дзень, за тыдзень да Вялікадня, людзі ламаюць галінкі вярбы — дрэва, поўнага магутнай жыццёвай сілы. Вербнай галінкай дакранаюцца да родных і знаёмых (найперш да дзяцей) і прыгаворваюць:

Не я б’ю — вярба б’е.

За тыдзень — Вялікдзень.

Будзь здаровы, як вада,

І багаты, як зямля.

Расці, як вярба,

Як лёд, на ўвесь год!

   У бібліятэцы можна знайсці цікавыя кніжкі пра беларускія народныя святы. Разам з дзецьмі прачытайце пра провады зімы — Масленіцу, свята прылёту птушак — Саракі, пра пачатак і заканчэнне жніва — Дажынкі і Зажынкі ды іншыя народныя традыцыі.

Урокі роднай мовы

   Вывучэнне мовы, якую не ведаеш, — з’ява не простая. Калі ж бацькі разам з дзецьмі вывучаюць родную мову, поспех абавязкова прыйдзе. Час ад часу можна нават спаборнічаць, хто лепш ведае сваю мову. Напрыклад, паспрабуйце з дапамогай перакладнога слоўніка (а мо і без яго) назваць па-беларуску навакольных птушак, звяроў, кветкі і г. д.

«Вам доўга крочыць праз гады. Не забывайцеся ж, якія Вы пакідаеце сляды», — успамінаюцца радкі з верша Пятруся Броўкі.

          Дзіця, якое з маленства шануе традыцыі сваіх продкаў, гаворыць па-беларуску, паважае сваіх бацькоў, пранясе такія адносіны праз усё жыццё. І тады новыя пакаленні маленькіх беларусаў будуць размаўляць на роднай мове.

https://planetabelarus.by/sights/natsionalnaya-biblioteka-belarusi

Віртуальная экскурсія ў «ДЗЯРЖАЎНЫ ЛІТАРАТУРНА-МЕМАРЫЯЛЬНЫ МУЗЕЙ ЯКУБА КОЛАСА»

Скачать

Виртуальные экскурсии по Беларуси

 

Кансультацыя для бацькоў

Беларуская народная творчасць для малят    Фальклор – найлепшы сродак выхавання дзяцей. Той, хто ўмее забавіць дзяцей калыханкай, пацешкай, песенькай, дамагаецца ў             выхаванні хуткіх і відавочных вынікаў. З маленства людзі захапляюцца светам народнай песні, казкі. З песні-калыханкі маці пачынаецца іх знаёмства з фальклорам, цікавасць да яго паступова пашыраецца. Дзеці патрабуюць казак, загадак, гульняў у час якіх выкарыстоўваюць, лічылкі, дразнілкі, скарагаворкі і іншыя жанры вуснай паэзіі.

Што вабіць дзяцей? Перш за ўсё незвычайнасць зместу фальклору. У дзіцячых песнях актыўнымі дзеючымі вобразамі паўстаюць: кот, сабачка, верабейка, сарока, якім падаюцца чалавечыя здольнасці. Дзеці вучацца распазнаваць дабро і зло, праўду і крыўду, справядлівасць і жорсткасць на яркіх вобразах, увасобленых у жывёлах і у людзях, у розных пачварах, страшылках чарадзейных казак.

Цяжка знайсці больш каштошны матэрыял для развіцця мастацкіх здольнасцей дзяцей, чым беларускія казкі, песні, гульні, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Дзякуючы ім дзеці пачынаюць  разумець прыгажосць беларускага арнаменту, незвычайны каларыт народных песень, хараство карагода. Пад уплывам фальклору іх малюнкі, песні, танцы, апавяданні становяцца выразнымі і вобразнымі.

Захапленне народнай творчасцю стварае ўмовы для праяўлення ў дзяцей творчага пачатку. Яны адлюстроўваюць сваё ўражанні ў розных малюнках, аплікацыях, вырабах, інсцэніруюць беларускія народныя казкі.

    І цяжка аддаць перавагу якому-небудзь віду народнай творчасці. Важны яны ўсе. Пры гэтым трэба знаёміць з такімі народнымі гульнямі, песнямі, казкамі, танцамі, якія ім зразумелыя і цікавыя, адпавядаюць нашым сёняшнім эстэтычным патрабаванням. Менавіта гэта павінна ўлічваць пры адборы фальклорнага матэрыялу для дзяцей. Толькі пры такіх умовах народная творчасць можа арганічна, а нештучна ўвайсці ў іх жыццё. Неацэнная роль у гэтым працэсе належыць вам, бацькам. Сапраўды, калі вы не адчуваеце прыгажосці народнай песні, велічнасці казачнага вобраза, дык вы, зразумела, не зацікавіце дзяцей.

Знаёмства з фальклорам трэба пачынаць з першых дзён дзіцяці. Цяжка заўважыць, калі ў самых маленькіх дзяцей выпрацоўваецца пачуцці да сваёй Айчыны. Але ж не выклікае сумненняў, што абліча ў маленстве ўзнікае ўжо пры першым знаёмстве з народнай творчасцю, асабліва з фальклорнымі песнямі. Кожны народ мае песні, якія створаны для дзяцей.

Ёсць яны і ў беларускага народа. Засыпае дзіця, а над ім чуецца ласкавы голас маці:

Баю-баю-баенькі,

Люлі-люлі – маленькі.

Прыляцелі гуленькі,

Селі яны ў маменькі.

Сталі яны гуркатаць,

Дзіцятка калыхаць.

Гэтыя песенькі, з якімі знаёміцца дзіця ўпершыню ў сваім жыцці і ёсць калыханкі – найбольш распаўсюджаны жанр дзіцячага фальклору.

 Калыханкі – гэта вялікае багацце беларускай народнай творчасці. У гэтых маленькіх песеньках ёсць якасці, якія неабходны для развіцця першых музычных навыкаў.

 Слухаючы або выконваючы просты напеў, які складаецца з адной, дзвух нот, дзеці развіваюць пачуццё рытму, вучацца ўзмацняць гучанне на моцных долях такта, разумець і адчуваць характар музычных твораў.

Першыя музычныя ўражанні таксама спрыяюць далучэнню дзяцей да беларускай народнай культуры, з маленства выхоўваюць любоў да Радзімы. Дзіцячыя песенныя жанры – калыханкі і забаўлянкі вельмі ўзаемазвязаны паміж  сабою.

Нярэдка калыханкі пераходзяць у забаўлянкі і прадоўжваюць тэматыку першых. Найбольш устойлівымі ў жанравых адносінах з’яўляюцца лічылкі і дражнілкі. Гэтыя творы нястолькі спяваюцца, колькі прагаворваюцца ў іх наглядаюцца толькі асобныя элементы вакалізацыі. Дзіцячыя песні значна адрозніваюцца ад калыханкі сваімі музычнымі і выразнымі сродкамі. Усе гэтыя творы прасягнуты аптымізмам, бадзёрасцю, светлым настроем.

Дзіцячыя песні даюць магчымасць адлюстроўваць у дзеяннях персанажы – зайкі, сарокі, чыжыка, камара і г.д. Поспех песні залежыць ад таго, наколькі яна зразумела дзецям. Пры гэтым важна, каб дзеці выконвалі ролі адпаведных персанажаў песні, суправаджалі песні мімікай, рукамі, хараграфічнымі драматычнымі дзеяннямі.

Ужо ў першыя гады жыцця дзіцяці, гады вострай успрымальнасці, фарміруюцца тыя пачуцці рысу характара, якія звязваюць яго са сваім народам. Родная мова, якую засвойвае дзіця, знаёмічыся з народнымі песнямі, казкамі, гульнямі, з’яўляюццца тым падмуркам, на якім вырастае потым пачуццё любові да свайго краю.

Свет казак, песень, гульняў зразумела дзецям з маленства, таму што адпавядае іх светаўспрымальнанню, мысленню. Вобразы гэтых твораў выхоўваюць у іх дабрыню, высокароднасць пачуццяў, спрытнасць, кемлівасць і іншыя якасці.

З інтарэсам успрымаюць дзеці кароткі змест прымавак, дражнілак, казак, калыханак. Іх мова становіцца больш выразнай, рухі свабоднымі, арыентацыя ў прасторы ўпэўненай.

    Разам з вамі, паважаныя дарослыя, дзеці могуць спяваць калыханку, укладваючы спаць сваю ляльку. Па характару музыкі здагадвацца аб асноўных рысах паводзін ваўка, зайчыка, козліка, верабейчыка. Можна таксама правесці дзіцячую народную гульню, або намаляваць малюнак да вясёлай беларускай песні, або казкі.

 Фальклорны матэрыял трэба выкарыстоўваць па прынцыпу ад простага да складанага.

       Прапануем вашай увазе прыкладныя фальклорныя творы:

       Беларускія народныя песні                    Беларускія народныя танцы

  1. Божая кароўка                                         1. Полька-Янка

      2.Вось які Мурлыка                                    2. Юрачка

  1. Калыханка, музыка Я.Цікоцкага          3. Лявоніха
  2.   Бегаў зайка шэранькі                              4. Трасуха
  3. Зайка                                                         5.Таўкачыкі
  4. Чэ-чэ, сарока                                            6 Пасеялі дзеўкі лён
  5. Ох і сеяла ульяніца лянок                       7.Завялі вяночкі
  6. Мікіта                                                        8. Чабатуха
  7. Сядзіць Мядзведзь на пакуце                 9. Бульба
  8. Гэй ты, воўчанька
  9. Чаму ж мне не пець?
  10. Сашка ды Грышка

                Беларускія народныя гульні:

  1. Маша
  2. Дожджык
  3. Бусел і жабкі
  4. Воўк і авечкі
  5. Макі-маковачкі
  6. Мядзведзь
  7. Грушка
  8. Верабей                                                        
  9. Чыжык

       10.Яблынька

  1. Жабка

       12.Бярозка

  1. Проса
  2. Міхасік
  3. Журавель
  4. Шэры Васька-кот
  5. Заінька
  6. Мароз
  7. Рэдзька
  8. Го-го, каза

       21.А мы проса сеялі

  1. Лянок

Далучайцеся да беларускага фальклору!

Кансультацыя для выхавацеляў

Выкарыстанне дзіцячага фальклору ў развіцці маўлення

 

 

                                        Падрыхтавала: намеснік загадчыка Н.І. Казлова

 

    Народная творчасць. Цяжка знайсцi больш каштоўны матэрыял для развiцця  маўлення дзяцей, чым беларускiя казкi, песнi, гульнi. Дзякуючы iм дзецi пачынаюць разумець прыгажосць беларускай мовы, незвычайны каларыт беларускiх народных песень, хараство карагода. Цяжка тут аддаць перавагу якому-небудзь вiду народнай творчасцi. Важны яны ўсе. У час работы з дзецьмi варта шырэй выкарыстоўваць сродкi вуснай народнай творчасцi: калыханкi, казкi, легенды, паданнi, прыказкi, прымаўкi, загадкi, песнi, танцы, гульнi. Узбагачэнне маўлення дашкольнiкаў на аснове твораў белару­скага фальклору.

Дзяцiнства — найбольш спрыяльны перыяд у сэнсе авалодання асобнымi элементамi нацыянальнай культуры. Таму дзяцей трэба знаёмiць з такiмi народнымi гульнямi, песнямi, казкамi, якiя  iм зразумелыя, цiкавыя, адпавядаюць нашым сёняшнiм эстэтычным патрабаванням. Гэта палажэнне улiчваецца пры адборы фальклорнага матэрыялу для выхавання дзяцей. Толькi пры такiх умовах народная творчасць можа арганiчна, а не штучна увайсцi у iх жыццё.

Неацэнная роля ў гэтым працесе належыць музычным кiраўнiкам, выхавацелям дзiцячых устаноў. Сапраўды, калi выхавацель не адчувае прыгажосцi народнай мовы, велiчнасці казачнага вобраза, дык ён, зразумела, не зацiкавiць дзяцей.

У розных формах арганiзацыi дзiцячай дзейнасцi педагог рас­крывае дзецям своеасаблiвасць i непаўторнасць твораў народнай творчасцi. На занятках па развiццi маўлення неабходна адраджаць выкарыстанне твораў вуснай народнай творчасцi (казак, загадак, забаўлянак, песенек, гульняў).

Першымi творамі, якiя развiваюць слых дзя­цей, з’яўляюцца калыханкi. Цэлая гама пачуццяў – захаплення, пяшчоты, задавальнення – перапаўняе гэтыя творы. Эмоцыi радасцi, даверу, перакананасцi ў станоўчым закладзены ў самой iх пабудове. Вершаваныя жанры фальклору ўяўляюць сабой яскрава расфарбаваныя славесныя карцiнкi, якiя састаўляюць свет штодзённых уяўленняў дзiцяцi. Матчына «песня неўмiручай любвi да дзiцяцi» дапамагае заспакоiць малога незвычайнай меладычнасцю i павольным, размерным рытмам мовы. Пяшчотнае выкананне дарослым калыханкi спрыяе ўстанаўленню памiж iм i дзiцём шчырых узаемаадносiн, паступова вядзе немаўля да ўспрымання чалавечага голасу як сiгналу зносiн. Узмацненню эмацыянальнага кантакту памiж дарослым i дзiцём спрыяюць моўныя асаблiвасцi калыханкi – гукавая сiметрыя, паўторы. Напоўненая пяшчотай i лiрызмам калыханка з’яўляецца першай прыступкай, па якой пачынаецца ўзыходжанне дзiцяцi да мастацтва слова, выхавання паэтычнага слыху. Разам з тым калыханкi – гэта сваеасаблiвая народная псiхатэрапiя. Iх мяккае гучанне зпаспакойвае дзiця, улагоджвае i закалыхвае яго. Знаёмства дашкольнiкаў з калыханкамi дапамагае ў далейшым наладжваць гульнi з лялькамi, дзе дзiця самастойна выконвае пяшчотную песеньку.

Побач з калыханкамi выкарыстоуваюцца забаўлянкi. Мастацкi вобраз у забаўлянках ствараецца цiкавымi гукаперайманнямi, канкрэтнымi эпiцетамi, памяншальна-ласкальнымi суфiксамi. З задавальненнем малое дзiця выконвае рухi ў адпаведнасцi з пэўнымi словамi. Большасць забаўлянак — гэта гульня дарослых з паль­чыкамi дзiцяцi (каб умацаваць кicцi рук), з ножкамi (каб яны былi больш пругкiмi, каб папярэдзiць няправiльнае развiццё ступнi), з жы­воцiкам (каб мацаваўся прэс i лепш працаваў cтpaўнік). Найбольш вя­домыя забаўлянкi: «Сарока, варона…», «Кую, кую ножку…», «Ідзе каза рагатая…». Пры расказваннi забаўлянак малыя iмiтуюць дзеяннi адпаведнымi рухамi: плясканнем далонеў, стуканнем пальчыка па ножцы, згiнаннем  i разгiнаннем пальчыкаў, ваджэннем пальчыкам па ладожцы. Некаторыя забаўлянкi, песенькi, вершы маюць дыялагiчную пабудову. Пры чытаннi такiх забаўлянак перад вачыма дзiцяцi разгортваецца невялiкае тэатралiзаванае дзейства, у якiх малыя разам з дарослым могуць прымаць удзел, выконваючы асобныя рухi, якiя iм паказаў  дарослы. (“Лады-ладкi», «Мышка, мышка, дзе была?» i iнш.).

   Важнае месца ў развiццi маўлення займае беларуская народная гульня. Удзел дашкольнiкаў у тэатральна-гульнёвай дзейнасцi садзейнiчае развiццю  мастацкiх здольнасцей дзяцей, дае магчымасць многiм з iх самасцвердзiцца, перажыць пачуццё самакаштоўнасцi. Асноўная задача выхавацеля – стварыць мастацкае асяроддзе, якое развiвае, стымулюе мастацка-маўленчую дзейнасць, праяўленне творчасць у iх, што садзейнiчае ўзнiканню асноў мастацкага густу. Педагог павiнен падтрымлiваць i ўзмацняць цiкавасць дзяцей да выканаўчай мастацкай дзейнасцi – чытання на памяць вершаў, пераказу казак, апавяданняў, тэатралiзаванню беларускiх народных гульняў, пастановах тэатру паводле беларускiх народных казак. Такiм чынам выхавацель садзейнiчае практычнаму авалодванню дзецьмi мастацка-маўленчай дзейнасцю. Малыя вучацца эмацыянальна, лагiчна пераказваць, чытаць на памяць вершы, лiчылкi, знаходзяць сродкi iнтанацыйнай выразнасцi пры перадачы паэтычных вобразаў, кiраваць сваiм голасам, выказваць уласныя адносiны да iх.

   Для таго каб беларускi фальклор увайшоў у жыццё нашых выхаванцаў i стаў неабходным у развiццi маўлення кожнага дзiцяцi, неабходна ў кожнай групе абсталяваць куток «Мая радзiма ­Беларусь», “Я – беларус”, у якiм педагог можа размясцiць:

— рукапicны альбом з песенькамi, забаўлянкамi, загадкамi, падабранымi да ix малюнкамi;

— дыдактычныя гульнi «Скадзi ўзор», “Упрыгожым адзенне», “Назавi па-беларуску”, «Назавi казку», «Складзi змест казкi», «Жыхары беларускiх лясоў»;

— беларускую дзiцячую лiтаратуру;

— атрыбуты да беларускiх рухомых гульняў;

— паштоўкi (“Наш горад», «Наша кpaiнa»;

— макет карты Беларусi;

— альбомы з фатаграфiямi беларускай прыроды;

— альбомы з малюнкамi жывёл i раслiн Беларусi;

— лялькi ў беларускiм народным адзеннi;

— аўдыязапicы музычных твораў беларускага фальклору i iнш.

   Беларускi фальклор можна разглядаць як умову развіцця маўлення дзяцей. I  ён будзе адыгрываць большую ролю тады, калі выхавацель ажыццяўляе педагагічнае кіраўніцтва паступова, выкарыстоўваючы выразныя сродкі беларускага народнага фальклору, стварае эмацыянальна-станоўчыя абставіны, не разбурае ініцыятыву і свабоду выбара дзіцяці.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Яслі-сад №161г.Гомеля”

Рэкамендацыі для бацькоў

                                         Падрыхтавала: намеснік загадчыка Н.І. Казлова

    Калі ў дзяцінстве дзіця адчуваў пачуццё жалю да іншага чалавека, радасць ад добрага ўчынку, гонар за сваіх бацькоў, захапленне ад судотыку з выдатным подзвігам, ён набыў эмацыйны вопыт. Тым самым будзе пабудаваны шлях для асацыяцый эмацыйнага характару, а гэта з’яўляецца асновай, падмуркам больш глыбокіх пачуццяў, умовай паўнавартаснага развіцця чалавека.

  • Выхаванне маленькага патрыёта пачынаецца з самага блізкага для яго — роднай хаты, вуліцы, дзе ён жыве, дзіцячага саду.
  • Звяртайце ўвагу дзіцяці на прыгажосць роднага горада
  • У час прагулкі раскажыце, што знаходзіцца на вашай вуліцы, пагаварыце пра значэнне кожнага аб’екта.
  • Дайце ўяўленне аб рабоце грамадскіх устаноў: пошты, крамы, бібліятэкі і г.д. Паназірайце за працай супрацоўнікаў гэтых устаноў, адзначце каштоўнасць іх працы.
  • Разам з дзіцем прымайце ўдзел у працы па добраўпарадкаванні і азеляненні свайго двара.
  • Пашырайце ўласны кругагляд
  • Вучыце дзіцяці правільна ацэньваць свае ўчынкі і ўчынкі іншых людзей.
  • Чытайце яму кнігі пра радзіму, яе героях, пра традыцыі, культуры свайго народа.
  • Заахвочвайце дзіцяці за імкненне падтрымліваць парадак, прыкладныя паводзіны ў грамадскіх месцах.

Чытайце з дзецьмі як мага больш, а галоўнае пагаварыце, пра што прачыталі!

Мастацкая літаратура і творы фальклору, прапанаваныя для чытання дзецям:

Беларускія народныя песенкі і пацешкі твораў беларускіх пісьменнікаў:

У. Юрэвіч. «Бярозчыны валёнкі»; А. Кобец-Філімонава. «Сем мастакоў»; Я. Брыль. «Жыў-Быў вожык».

Беларускія народныя казкі:

“Курачка-Рабка”, “Былінка і верабей”, “Зайкава хатка”, “Каза-манюка”, “Пчала і муха”, “Муха-пяюха”, “Коцік, пеўнік і лісіца”.

Творы беларускіх паэтаў:

Т. Кляшторная “Ветлівыя словы”, “Шпак”, “Дожджык”, “Паўцякалі цацкі”, “Не сквапная”; В. Рабкевіч “Едзе восень”; С. Сокалаў-Воюш “Блакіт нябёс”, “Алоўкі”, “Елка”; А. Дзеружынскі “Пралеска”; А. Прохараў. “За адвагу”; Я. Колас ”Сонца грэе, прыпякае”, “Храбры певень”; Я. Купала “Лістапад”; Я. Журба “Першыя сняжынкі”, “Дзед Мароз”; З. Бядуля “Мае забавы”; М. Хведаровіч “Свеціць, як сонца, ад самай калыскі”; Л. Пранчак “Завіруха”; Э. Агняцвет “Маме”; А. Бадак “Мышка”, “Беларусачка”; С. Грахоўскі “Сонечная сцежка”; А. Грачанікаў “Сон”; Л. Рашкоўскі “Я хачу салдатам стаць”; К. Цвірка “Коцікі”; В. Лукша “Вясёлка”.

Як выхоўваць цікавасць да роднай мовы

     Часцей за ўсе бывае так, дзіця ідзе ў першы клас, а не толькі не ведае беларускай мовы, але, нават, ніколі і не чула яе меладычнасці і чысціні. Бацькі з жахам садзяцца з сынам, або з дачкой рабіць дамашнюю работу па-беларускай мове і адчуваюць, што ахапіць неахопнае адразу не атрымліваецца. Згублены нейкі перыяд часу, калі можна было далучаць дзіця да роднай мовы яшчэ з маленства. Што рабіць? Плаціць грошы рэпетытарам, альбо ёсць іншы варыянт рашэння праблемы? Прапануем маладым бацькам некалькі парад паступовага знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з роднай мовай.

      З чаго пачаць? Пачніце з калыханак, чытання кніжак-малютак, прывітання на роднай мове. Затым звярніцеся да збораў ў садок у гульневай форме. “А давай апранацца па-беларуску!” – прапануйце малышу. І называйце яго адзенне: шкарпэткі, насоўка, кішэнька, каўнерык, гузікі, боцікі і г.д. Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і само назаве яе па-беларуску.

   На кухне хай маці пазаве дачушку гатаваць ежу па-беларуску. Назвы садавіны, гародніны, электрапрыбораў дзеці запомняць хутка і з задавальненнем будуць ужываць іх у размове з іншымі людзьмі. Тым часам тата, займаючыся рамонтам кватэры, разам з сынам разбіраюцца, якія патрэбны цвікі, гаечныя ключы, дошкі, шпалеры і іншае.

        Ідучы па вуліцы з маленькім грамадзянінам Беларусі, раскажыце яму аб памятніках архітэктуры вашага гораду, назавіце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэвы ў парку, хатніх і дзікіх жывёл. Не трэба навязваць малышу размову, калі ён змарыўся, хоча адпачыць або пагуляць. Рухайцеся паступова, але ўпарта і тады, калі ваша дзіця пойдзе у школу, вы убычыце, што нездарма бавілі з ім час, далучаючы яго да роднай мовы.

 

Лічыце, гэта займае шмат часу, ці патрабуе дадатковых ведаў? Не?

Тады, не адкладаючы, бярэмся за работу.